“…і тады пераможаш”. Як атрымаць паштоўку ад Караткевіча
Камунікацыйная кампанія А1 выпусціла серыю мастацкіх паштовак з цытатамі з твораў Уладзіміра Караткевіча. Праект носіць назву ПаштоўкА1 і працягвае кампанію #Караткевіч90 да 90-гадовага юбілею пісьменніка.
З 15 снежня ўсе ахвотныя могуць бясплатна атрымаць святочнае пасланне ад знакамітага пісьменніка ў любой з 85 крам А1 па ўсёй Беларусі. На сайце А1 таксама можна
Дзесяць вядомых і натхняльных цытат Уладзіміра Караткевіча праілюстравала вядомая беларуская мастачка і кіраўнік інклюзіўнай студыі SOWY Ніка Сандрас.
Паштоўкі з выказваннямі класіка могуць атрымаць наведвальнікі фірмовых крам незалежна ад таго, набываюць яны тавар ці паслугу альбо не. Таксама паштоўку атрымаюць пакупнікі
Наклад адмысловай серыі абмежаваны, таму акцыя будзе доўжыцца да поўнай раздачы паштовак у кожнай краме.
У Оршы, на радзіме пісьменніка, паштоўкі можна знайсці ў краме на вуліцы Міра, 4. У Рагачове, дзе класік напісаў шмат сваіх твораў, — па адрасе Леніна, 49А. А ў Мінску можна завітаць у тым ліку ў цэнтр лічбавых паслуг А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36, што недалёка ад дома № 36 па Карла Маркса, дзе жыў Уладзімір Караткевіч. Поўны спіс крам можна знайсці
Спецыяльна для святочнай серыі паштовак мастачка Ніка Сандрас прыдумала казачных персанажаў — соў-беларусаў, а ў сюжэт кожнага малюнка арганічна ўпляла сімвалы народнага арнаменту.
«Ілюстрацыі да паштовак не толькі пераасэнсоўваюць цытаты класіка, але і хаваюць у сабе беларускія таямніцы і адметнасці. Напрыклад, кветка, якую трымае сава на адной з карцін, насамрэч з’яўляецца незвычайнай і рэдкай раслінай нашых лясоў — каралеўскай папараццю. А на іншым малюнку рэчка на фоне невыпадкова нагадвае Ў — з усіх кірылічных славянскіх алфавітаў такая літара ёсць толькі ў беларускім», — патлумачыла Ніка Сандрас.
Першай, хто асабіста падпісаў і даслаў паштоўку блізкім, стала Алена Сінкевіч — пляменніца і адзіная спадчынніца знакамітага пісьменніка. Таксама яна вырашыла адправіць яшчэ некалькі святочных пасланняў: у Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт Тараса Шаўчэнкі, дзе вучыўся Уладзімір Караткевіч, Грамадскую бібліятэку беларускай літаратуры імя Уладзіміра Караткевіча ў Таліне, Дзіцячую бібліятэку імя Караткевіча ў Оршы, Музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і аршанскую сярэднюю школу № 3, дзе ёсць асобная музейная зала, прысвечаная пісьменніку.
Ініцыятыву падтрымала і кавярня «Інклюзіўны барыста», якая месяц таму адкрылася ў цэнтры лічбавых паслуг А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Мінску. 15 снежня кожны яе наведвальнік таксама атрымае ў падарунак да сваёй замовы паштоўку з цытатай Уладзіміра Караткевіча.