Біблія Скарыны як стартап XVI стагоддзя: лекцыя праекта “БелЛіт: мабільны гід”
Чарговая бясплатная лекцыя адбудзецца ў Мінску 4 красавіка і будзе прысвечана спадчыне першадрукара Францыска Скарыны.
Праект “БелЛіт: мабільны гід” працягвае падарожжа па беларускай літаратуры. Чарговая бясплатная лекцыя адбудзецца ў Мінску 4 красавіка і будзе прысвечана спадчыне першадрукара Францыска Скарыны.

На гэты раз гідам для аматараў літаратуры стане Алесь Суша, культуролаг, скарыназнаўца, намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi па навуковай працы i выдавецкай дзейнасцi. Гаворка пойдзе пра Біблію Скарыны як самы паспяховы стартап XVI стагоддзя.
Наведаць занятак можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце
Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. Пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны чытаюць лекцыі па беларускай літаратуры. Слухачы могуць узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя імёны і творы, задаць пытанні экспертам і падзяліцца ўласнымі думкамі. Ужо адбыліся лекцыі паэткі і перакладчыцы Юліі Цімафеевай і пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.
Таксама кожны жадаючы можа падпісацца на email-рассылку з цікавымі матэрыяламі па беларускай літаратуры ад аўтараў праекта «Купала поштай» і «Мастакі поштай» і прайсці тэматычныя тэсты ад CityDog.
Для слухачоў падрыхтаваны залікоўкі, дзе адзначаюцца наведванні лекцый. Напрыканцы праекта “выдатнікі” атрымаюць “чырвоныя дыпломы”.
УНП 800013732 СООО «Мобильные ТелеСистемы»